BE RU EN

У Маскве затрыманы Мянцюк

  • 10.07.2008, 9:19

Супрацоўнікі беларускай і расейскай міліцыі затрымалі ў Маскве Рамана Менцюка, які лічыцца асноўным вінаватым у здарэнні на трасе "Менск-Мікашэвічы" 2 сакавіка, якое апзней атрымала назву «жывы шчыт».

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" ва ЎЎС Менскай вобласці.

"Р.Мянцюк і ягоная жонка Вольга Мянцюк былі затрыманыя ў Маскве ў выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў беларускіх і расейскіх міліцыянераў. Яны заключаныя пад варту", удакладнілі ва ЎЎС, адзначыўшы што "у цяперашні час ідзе падрыхтоўка дакументаў для выдачы арыштаваных беларускаму боку".

Нагадаем, 2 сакавіка на трасе "Менск- Мікашэвічы" супрацоўнікі ДАІ выставілі "жывы шчыт" з аўтамабіляў грамадзян, каб спыніць п'янага Р.Менцюка, які рухаўся з хуткасцю каля 160 км у гадзіну. У адносінах Р.Менцюка была ўзбуджаная крымінальная справа за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане, у далейшым ён схаваўся. У выніку ДТЗ пацярпелі 5 чалавек. Двое супрацоўнікаў ДАІ, якія выставілі "жывы шчыт", прысуджаныя да 2 год ўмоўна і звольненыя з ДАІ.

Апошнія навіны