BE RU EN

Уладзімір Познер: У Акадэміі расейскага тэлебачання няма будучыні

  • 10.07.2008, 14:47

Па меркаванні Ўладзіміра Познера, Акадэмія расейскага тэлебачання можа знікнуць. Гэтая заява прагучала пасля пасля таго, як два буйнейшых тэлеканала - НТВ і ВГТРК, адмовіліся намінаваць свае праекты на ТЭФИ.

"Неўдзел двух буйнейшых тэлеканалаў - НТВ і ВГТРК, безумоўна, дэвальвуе ТЭФИ", - лічыць прэзідэнт Акадэміі Ўладзімір Познер. У інтэрв'ю "Коммерсанту" Ўладзімір Познер заявіў, што ў такім выглядзе ў акадэміі няма будучыні, а сам ён, калі трэба, гатовы пакінуць пост яе прэзідэнта, піша Телеграф.

"Цырымонію, безумоўна, праводзіць трэба, а вось "далей", я лічу, мабыць, ніякага не будзе. Без ВГТРК і НТВ ТЭФИ не адлюстроўвае поўнага стану рэчаў", - адзначыў Уладзімір Познер.

Тэлекампаніі НТВ і ТНТ адмовіліся ад удзелу ў прэміі яшчэ ў 2007 годзе, а сёлета ад удзелу адмовіліся і каналы медыяхолдынга ВГТРК - "Расея", "Культура", "Спорт", "Вести-24" і "Бибигон", перадаюць "Дни.Ру".

У адрозненне ад сваіх канкурэнтаў, расейскі "Первый канал" будзе ўдзельнічаць у тэлевізійным конкурсе "ТЭФИ-2008", паведамляюць РИА "Новости". "Мы будзем удзельнічаць у конкурсе. Мы падалі заяўку, у нас усё нармальна, усё выдатна", - заявіла прадстаўнік дырэкцыі грамадскіх сувязяў "Первого канала".

Яна адмовілася каментаваць інфармацыю аб магчымай адмове ВГТРК удзельнічаць у конкурсе "ТЭФИ", спаслаўшыся на адсутнасць афіцыйнай заявы кіраўніцтва медыяхолдынга.

Газета "Коммерсант" у чацвер паведаміла, што прычынай рашэння карпарацыі, хутчэй за ўсё, стала апошняя цырымонія ТЭФИ, калі больш за ўсё статуэтак дасталася "Первому каналу" - 23 з 40 намінацый, тады як ВГТРК атрымала ўсяго сем за ўсе тры свае каналы - "Россию", "Культуру" і "Спорт".

Апошнія навіны