Арыштаваны Ігар Корсак зьбіраецца абвесьціць галадоўку
- 10.07.2008, 17:51
Сёньня заканчваецца 3 сутак з моманту затрыманьня Ігара Корсака. Паводле закону, сьледчыя маюць права ўтрымліваць затрыманых без прад’яўленьня абвінавачаньня 72 гадзіны. У выпадку, калі Ігара Корсака не выпусьцяць, ён абяцае распачаць галадоўку.
Нагадаем, што ў межах сьледства па крымінальнай справе аб выбуху ў Менску затрыманыя як мінімум 5 чалавек: Ігар Корсак, Міраслаў Лазоўскі, Віктар Ляшчынскі і Сяржук Чыслаў, а таксама Тацяна Пікун, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Па папярэдняй інфармацыі, яшчэ адзін з гэтых арыштаваных таксама паведаміў пра пачатак галадоўкі пратэсту.