На Ўправе БНФ адбудзецца прэс-канферэнцыя па масавых арыштах у Менску
- 11.07.2008, 9:00
Сваякі арыштаваных на гэтым тыдні былых сябраў патрыятычнай арганізацыі “Белы легіён” збіраюць сёння ў Менску аб 11-ай гадзіне прэс-канферэнцыю з нагоды неабгрунтаваных абвінавачанняў іх родных у выбуху, які адбыўся ў Менску 4 ліпеня.
Прэс-канферэнцыя мае адбыцца сёння аб 11-ай гадзіне на Ўправе партыі БНФ па адрасе пр.Машэрава, 8 (былая вул.Варвашэні).