За «добрую» працу кадэбісты атрымалі генеральскія званні
- 11.07.2008, 9:51
Аляксандр Лукашэнка прысвоіў чарговае воінскае званне генерал-маёра палкоўнікам Івану Каржу, Мікалаю Смаленскаму, Міхаілу Пузікаву і Сяргею Бобрыкаву.
Іван Корж – начальнік Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, Мікалай Смаленскі – намеснік старшыні КДБ па кадрах і арганізацыйнай працы.
Лукашэнка таксама прызначыў палкоўніка Ігара Бахматава начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі Беларусі, вызваліўшы яго з пасады начальніка ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці.