BE RU EN

Сярэднемесячныя тэмпы інфляцыі ў Беларусі за год павялічыліся ўдвая

  • 11.07.2008, 15:06

Па афіцыйных дадзеных, інфляцыя ў Беларусі дасягнула 7,3%, сярэднемесячныя тэмпы інфляцыі складаюць 1,2%, што ўдвая перавышае аналагічныя паказчыкі за першае паўгоддзе 2007 года (3,6% і 0,6% адпаведна).

У чэрвені 2008 года спажывецкія кошты выраслі на 0,6% - гэта самы нізкі паказчык за першыя шэсць месяцаў гэтага года, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі.

Нагадаем, па тым жа афіцыйным дадзеным, у маі кошты выраслі на 1,3%, у красавіку - на 1,2%, у сакавіку - на 0,8%, у лютым - на 0,7%, у студзені - на 2,5%.

Але гэта афіцыйныя дадзеныя ў сярэднім па краіне. У Менску жа інфляцыя ў 2,5 разы вышэй за агульнабеларускую. Толькі за 4 месяца яна перавысіла 12%, а зараз адпаведна набліжаецца да 18%.

У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2008 год, урад і Нацбанк планавалі ўтрымаць інфляцыю ў межах 6-8%, або 0,5-0,6% у сярэднім за месяц. У 2007 годзе інфляцыя ў Беларусі вырасла да 12,1% (пры прагнозе 6-8%) з 6,6% у 2006 годзе.

Апошнія навіны