Міліцыянты шукаюць сыноў журналіста Міколы Маркевіча
- 11.07.2008, 15:46
Сёньня сябра назіральнай рады незалежнага беларускага "Радыё Рацыя", гарадзенскі журналіст Мікола Маркевіч паведаміў, што міліцыянты выклікаюць яго сыноў – Аляксея і Міколу.
У сям’і аднаго з сыноў учора нарадзілася дачка. Са слоў Міколы Маркевіча, сьледчы Юры Абрамаў патэлефанаваў маладой маці ў радзільны дом. Гэты міліцыянт спрабаваў даведацца нумар тэлефону ейнага мужа — казаў, што той недзе хаваецца, паведамляе «Радыё Свабода».
Мікола Маркевіч зьвязвае выклікі сыноў толькі са справай па выбуху ў Менску. Гэта, зь яго слоў, прыніжае гонар і годнасьць усёй сям’і, паколькі ягоныя сыны ня маюць і ня могуць мець да гэтага дачыненьня.