Затрыманых актывістаў пераводзяць з Акрэсьціна у ізалятар КДБ
- 11.07.2008, 16:16
Трое з затрыманых па справе выбуху ў Менску дэмакратычных актывістаў пераведзеныя з ізалятару на Акрэсьціна ў сьледчы ізалятар КБД, так званую "амерыканку".
Гэта лідэр Партыі Свабоды Сяргей Высоцкі, сябра АГП Аляксандр Сяргіенка і актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел Кур'яновіч, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Прычына, па якой адбыўся перавод, невядомая.