BE RU EN

КДБ падазрае ў арганізацыі выбухаў…нябожчыкаў

  • 12.07.2008, 15:15

Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў “Радыё Свабода” пра кур’ёзны выпадак, які сьведчыць не на карысьць прафэсіяналізму міліцыі і КДБ.

“Учора супрацоўнікі спэцслужбаў заявіліся ў сям’ю нябожчыка Канстанціна Мысьліўца — былога актывіста партыі БНФ, лідэра апазыцыі ў райцэнтры Драгічын.

Заява Людмілы Мысьлівец, што яе муж памёр яшчэ ў 2006 годзе, не зьбянтэжыла наведнікаў. Яны загадалі спадарыні Мысьлівец, а таксама яе пасынку Кірылу прайсьці дактыляскапічную экспэртызу і даць пісьмовыя тлумачэньні аб сваім месцазнаходжаньні 3 ліпеня”, -- паведаміў палітык.

Нагадаем, што пасля выбухаў у Менску падчас канцэрта ў афіцыйны Дзень незалежнасьці 3 ліпеня, беларускія ўлады ўзмацнілі рэпрэсіі супраць апазыцыі. Па дадзеных праваабаронцаў, арыштаваныя 15 актывістаў дэмакратычных сілаў.

Апошнія навіны