BE RU EN

Тыдзень паняволеных народаў: беларускія сьцягі з’явіліся ў Нью-Ёрку (Фота)

  • 14.07.2008, 13:33

У ЗША пачаўся Тыдзень паняволеных народаў. Ён адзначаецца паводле прынятага Кангрэсам і падпісанага прэзыдэнтам ЗША ў 1959 годзе адпаведнага закону.

У Камітэт Тыдня ўвайшлі прадстаўнікі кубінскай, беларускай, эстонскай, баўгарскай, кітайскай і іншых дыяспараў. Распачаліся ўрачыстасьці ў катэдральным саборы Сьвятога Патрыка, дзе былі асьвечаныя сьцягі ўдзельнікаў, у тым ліку – і бел-чырвона-белыя. Словы падтрымкі перадаў мэр Нью-Ёрку Марк Блюмбэрг, паведаміла "Радыё Свабода".

Сёлета ў шэсьці ў Нью-Ёрку ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускіх моладзевых арганізацыяў у Амэрыцы, якія выказалі салідарнасьць з тымі, хто змагаецца за свабоду ў Беларусі.

Пад аховай паліцыі ўдзельнікі шэсьця прайшлі па 5-ай Авэню ад Катэдры Сьв. Патрыка да Цэнтральнага парку, дзе адбыўся мітынг.

Ад беларусаў выступіў старшыня Нью-Ёрскай філіі Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) Віталь Зайка. Ён нагадаў, што палітыка рэжыма Аляксандра Лукашэнкі застаецца пагрозай для беларускай незалежнасьці і запатрабаваў вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных.

Апошнія навіны