BE RU EN

Нацыянальныя сьцягі трэба дэкляраваць?

  • 14.07.2008, 13:44

У нядзелю ўвечары на беларуска-літоўскай мяжы беларускімі мытнікамі былі затрыманы актывісты “Маладога Фронту” Вадзім Бароўскі, Арцём Ластавецкі і Пётр Рузаў.

Па словах хлопцаў, якія вярталіся зь Літвы, на мяжы разам з мытнікамі іх чакалі два супрацоўнікі КДБ. Падчас праверкі рэчаў у Вадзіма Бароўскага быў знойдзены бел-чырвона-белы сьцяг і каля 20 старых налепак. У выніку мытнікі склалі на маладафронтаўца адміністрацыйны пратакол за тое, што ён не зазначыў знойдзены сьцяг і налепкі ў дэклярацыі. Пятра Рузава і Арцёма Ластавецкага адвезьлі ў мясцовы РАЎС для ўсталяваньня асобы.

Маладзёны былі вызваленыя толькі праз 7 гадзін пасля затрыманьня.

Апошнія навіны