BE RU EN

Пад Бабруйскам упаў самалёт. Загінуў лётчык

  • 14.07.2008, 15:40

У Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ў выніку падзення легкаматорнага самалёта загінуў лётчык-інструктар.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі, трагедыя адбылася 12 ліпеня ў 15.35 у вёсцы Токары Бабруйскага раёна. Самалёт "Вільга 35", прыналежны Бабруйскаму аэраклубу, здзяйсняў вучэбны палёт і падчас заходу на пасадку зваліўся на прыватны падворак. У выніку падзення лётчык загінуў. "Разбурэнняў будынкаў на падворку не было, але адбылося невялікае ўзгаранне", — сказаў В.Навіцкі.

Высвятленнем прычынаў падзення самалёта зоймецца адмыслова створаная камісія.

Апошнія навіны