У Пінску адмянілі святочны феерверк з-за выбуху ў Менску
- 15.07.2008, 9:23
Пінскія ўлады адмянілі святочны феерверк, запланаваны на 14 ліпеня - дзень вызвалення Пінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Падставай для адмены відовішча завецца немагчымасць арганізаваць бяспеку грамадзянаў падчас масавых мерапрыемстваў у горадзе.
Жыхары Пінска звязваюць адмену феерверка з менскім выбухам і не вельмі расчараваныя яго адменай, бо ў Пінску на вяснова-восеньскі перыяд прыпадае адразу некалькі падобных па сваёй сутнасці святаў. Гэта 9 мая - Дзень Перамогі, 3 ліпеня – афіцыйны Дзень незалежнасці, 14 ліпеня - Дзень вызваленні Пінска, 26 ліпеня - Дзень вызваленні Беларусі, першая нядзеля верасня - Дзень горада, перадае «Еўрарадыё».