BE RU EN

Студэнты хімфака БДУ не маюць дачынення да выбуху ў Менску -- дэкан

  • 15.07.2008, 15:25

Дэкан хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ўладзімір Панькоў аспрэчыў інфармацыю, распаўсюджаную ў шэрагу СМІ, аб тым, што праваахоўныя органы зацікавіліся студэнтамі факультэта пры расследаванні справы аб выбуху.

Кіраўніцтву хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта не паступала запытаў з праваахоўных органаў з нагоды студэнтаў у сувязі з расследаваннем справы аб выбуху ў Менску, заявіў агенцтву "Інтэрфакс- Захад" У.Панькоў, каментуючы інфармацыю, якая з'явілася ў шэрагу інтэрнэт-СМІ аб тым, што праваахоўныя органы, як адну з версій, разглядаюць магчымасць здзяйснення выбуху студэнтамі-хімікамі з БДУ, паведамляе "Інтэрфакс-Захад".

"Ніякай інфармацыі з праваахоўных органаў у сувязі з расследаваннем справы аб выбуху на факультэт не паступала", - заявіў дэкан. "Мы кантралюем сітуацыю, адсочваем інфармацыю, ні аднаго запыту з праваахоўных органаў, якія расследуюць справу аб выбуху, на факультэт не паступала", - падкрэсліў У.Панькоў.

Пры гэтым ён адзначыў, што "інфармацыя, распаўсюджаная ў шэрагу СМІ, аб тым, што студэнты-хімікі БДУ могуць быць нейкім чынам звязаныя з выбухам, не адпавядае рэчаіснасці".

Дэкан таксама паведаміў, што "Таццяна Пікун, якая ў паведамленнях шэрагу СМІ праходзіць як затрыманая па справе аб выбуху, не з'яўляецца студэнткай хімфака. Яна вучыцца на біялагічным факультэце БДУ".

У сваю чаргу дэкан біялагічнага факультэта БДУ Уладзімір Лысак пацвердзіў, што Т.Пікун з'яўляецца студэнткай дадзенага факультэта. "У дэканаце ёсць інфармацыя, што яна, нібы, затрыманая", - сказаў дэкан. Пры гэтым ён удакладніў, што "Т.Пікун вучыцца на 4 курсе, у інтэрнаце факультэта не пражывае". "Аб тым, што дадзеная студэнтка калі-небудзь прыцягвалася да крымінальнай адказнасці, альбо праходзіла сведкай па нейкай справе, у дэканаце няма", - так пракаментаваў У.Лысак інфармацыю, якая з'явілася ў інтэрнэт-СМІ аб тым, што "Т.Пікун праходзіла сведкай па справе аб выбуху, які адбыўся ў адной з менскіх кватэраў у 2007 годзе, калі мінчук ставіў хімічныя вопыты".

Апошнія навіны