BE RU EN

Міліцыя збіраецца апытаць у сувязі з выбухам 100 % менчукоў

  • 16.07.2008, 9:14

У сувязі з выбухам, які адбыўся падчас канцэрту, у рамках святкавання Дня незалежнасці, у Менску пачаліся апытанні насельніцтва, якія, па словах працаўнікоў міліцыі, павінныя ахапіць 100 адсоткаў жыхароў беларускай сталіцы.

У працы па апытанні насельніцтва ўдзельнічаюць супрацоўнікі МУС розных падпадзяленняў, у тым ліку курсанты вучэбных установаў МУС. Увечары 15 ліпеня жыхары сталічнага праспекта Пушкіна назіралі вялікую колькасць людзей у міліцэйскай форме, у асноўным у званнях ад радавога да прапаршчыка, якія па двоя ажыццяўлялі пакватэрнае апытанне ўсіх жыхароў у сувязі з выбухам, які адбыўся 4 ліпеня, паведамляе “Интерфакс”.

Супрацоўнікі міліцыі правяралі дакументы жыхароў кватэр і цікавіліся тым, дзе быў і чым займаўся той або іншы чалавек у ноч з 3-га на 4-е ліпеня. Акрамя таго, міліцыянты цікавіліся родам дзейнасці жыхароў кватэр, а мужчын пыталі ці праходзілі тыя службу ва ўзброеных сілах, калі праходзілі то дзе служылі і да якога роду войскаў адносіліся. Акрамя таго, супрацоўнікаў МУС цікавіла ці прымалі апытваныя жыхары ўдзел у тых або іншых баявых дзеяннях і ці прысутнічалі ў зонах лакальных канфліктаў. Тых асобаў, якія сцвярджальна адказвалі хаця б на адно з пытанняў, папярэджвалі, каб яны былі гатовыя да таго, што працаўнікі следчых органаў МУС з імі звяжуцца яшчэ раз.

Па словах радавых супрацоўнікаў міліцыі, якія пабывалі ў кватэры карэспандэнта "Інтэрфакс-Захад", усіх жыхароў Менска запланавана апытаць прыкладна на працягу тыдня.

Апошнія навіны