BE RU EN

У Беларусі адзначаюць Дзень салідарнасці – адбудуцца новыя акцыі пратэсту

  • 16.07.2008, 9:24

16 ліпеня ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень беларускай салідарнасці. У краіне і за мяжой пройдуць акцыі з заклікам вызваліць вязняў сумлення і спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі.

У Беларусі адныя грамадзяне запаляць у сваіх хатах свечкі салідарнасці, іншыя выйдуць на плошчы, каб ушанаваць памяць зніклых і рэпрэсаваных, а таксама заклікаць улады да дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне.

Вулічныя акцыі салідарнасці, канферэнцыі, выставы, прэзентацыі фільмаў, прысвечаныя Беларусі, адбудуцца 16 ліпеня ў шматлікіх краінах светуу – Польшчы, Украіне, Літве, Расеі, Францыі, Германіі, Бельгіі, Нідэрландах, Чэхіі, ЗША.

Колькасць палітвязняў у Беларусі ў апошнія дні значна вырасла. Пасля выбуху 4 ліпеня ў Менску былі затрыманыя 13 актывістаў апазіцыі і 10 з іх дагэтуль застаюцца ў турмах. Праваабаронцы называюць усе арышты незаконнымі і палітычна матываванымі.

Сёння ў турмах Беларусі таксама працягваюць утрымлівацца экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, моладзевы актывіст Андрэй Кім, лідэр прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч.

З-за адмовы ўладаў вызваліць палітвязняў Злучаныя Штаты Амерыкі ў лістападзе ўвялі санкцыі супраць прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім», а 15 мая абвясцілі аб эканамічных санкцыях яшчэ супраць трох беларускіх прадпрыемстваў - "Беларускі нафтавы гандлёвы дом", "Лакафарба" і "Шкловалакно". Еўрапейскі Звяз падоўжыў забарону на ўезд у краіны ЕЗ для беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Заклік вызваліць палітычных зняволеных утрымоўваецца таксама ў прынятай у маі 2008 года рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Апошнія навіны