BE RU EN

Суд прысудзіў да зняволення 22 супрацоўніка мытні і КДБ

  • 16.07.2008, 11:31

15 ліпеня Беларускі вайсковы суд вынес прысуд па справе аб карупцыі ў адносінах 22 супрацоўнікаў беларускай мытні, КДБ і прадстаўнікоў камерцыйных структур.

Большасць абвінавачаных атрымалі тэрміны ад 10 да 12 гадоў пазбаўлення волі, у тым ліку і намеснік начальніка мытні "Заходні Буг".

Следства ўсталявала, што абвінававаныя стварылі дзве злачынныя арганізацыі на пункце пропуску "Заходні Буг" і Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Схемы іх крымінальнай дзейнасці былі практычна аднолькавыя: дарагая бытавая і кампутарная тэхніка ўвозілася ў Беларусь або Расею пад выглядам танных будматэрыялаў альбо керамічнай пліткі, перадае “Тэлеграф” са спасылкай на тэлеканал АНТ.

Гэта дазваляла ўладальнікам грузаў мінімізаваць мытныя плацяжы, а ў бюджэт дзяржавы не паступалі значныя сумы грошай.

У цяперашні час у беларускіх судах працягваюцца яшчэ два працэсы аб карупцыі на мытні. У цэнтры ўвагі следчых знаходзіцца брэсцкі напрамак. Ужо высветлена больш за 50 абвінавачаных, сярод якіх як супрацоўнікі мытні, але і працаўнікі праваахоўных органаў.

Апошнія навіны