BE RU EN

ЦВК прапаноўвае ствараць перасоўныя выбарчыя ўчасткі

  • 16.07.2008, 15:44

Цэнтрвыбаркам рэкамендуе стварэнне рэзервных перасоўных выбарчых участкаў на выпадак інфармацыі аб мініраванні будынкаў, дзе размешчаныя выбарчыя ўчасткі.

Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына, перадае "Интерфакс".

"Цэнтрвыбаркам рэкамендаваў стварыць рэзервовыя перасоўныя выбарчыя ўчасткі, бо ў нас ёсць "жартаўнікі", якія ў дзень галасавання тэлефануюць і паведамляюць аб ілжывым мініраванні", - сказала Л.Ярмошына. "Мы рэкамендуем абсталяваць нейкія аўтобусы пад выбарчы ўчастак, і на час праверкі будынка праводзіць галасаванне там. Бо вы ведаеце, нашага выбаршчыка: прыйшоў - участак зачынены - ён чакаць не стане", - дадала яна.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці ўсталявання на выбарчых участках рамак металашукальнікаў або іншых спецпрынадлежнасцяў, Л.Ярмошына заявіла, што "пытанне бяспекі - гэта прэрагатыва іншых органаў". Адказваючы на пытанні журналістаў, яна таксама паведаміла, што ў яе "пакуль няма асабістай аховы". "Мы адкрытыя. Я заўсёды кажу - не трэба нічога хаваць. Любая недагаворка нараджае сумнеў ва ўтойванні нейкіх незаконных фактаў", - сказала Л.Ярмошына.

Апошнія навіны