У Полацку людзі выйшлі на плошчу з партрэтамі рэпрэсаваных (Фота)
- 17.07.2008, 11:30
Актывісты “Маладога Фронту” і БХД 16 ліпеня прынялі ўдзел у акцыі салідарнасьці ў Полацку.
Моладзевыя актывісты выйшлі на цэнтральную плошчу горада з партрэтамі журналіста Зьмітра Завадзкага, прадпрымальніка Анатоля Красоўскага, палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, выказваючы падтрымку і салідарнасьць сем'ям зьніклых людзей.
Міліцыя людзям не перашкаджала.



