Дзяржкантроль раскрыў буйныя махінацыі з абуткам для войска
- 17.07.2008, 12:08
Камітэт дзяржкантролю Беларусі раскрыў нелегальны канал пастаўкі дзясяткаў тысяч пар ботаў і чаравікоў для беларускага войска з Расеі пад выглядам іх вытворчасці на Дзяржынскім камбінаце надомнай працы.
Знаходячымся пад следствам па гэтай справе дырэктару камбіната і яшчэ чатыром фігурантам цяпер пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Камбінат у Дзяржынску, які знаходзіцца ў аварыйным стане, выпускаў абутак толькі па дакументах, а на самой справе вайсковыя боты і чаравікі закупляліся і прывозіліся туды з Расеі. Афармленне абутку як уласнасць беларускага прадпрыемства дазваляла ашуканцам ухіляцца ад выплаты падаткаў і іншых плацяжоў і атрымліваць дадатковы прыбытак ад здзелак, перадае «Телеграф» са спасылкай на тэлеканал АНТ.
Гэта ўжо не першая крымінальная справа, звязаная з войскам, за апошні час. Раней Тэлеграф паведамляў аб арышце ў пачатку чэрвеня за хабары двух палкоўнікаў міністэрства абароны Беларусі і начальніка сектара рэалізацыі РУП "Белспецтэхніка".
Па дадзеных Беларускай ваеннай пракуратуры, затрыманыя атрымлівалі хабары за рэалізацыю ваеннай тэхнікі па прыніжаных коштах у 2004-2005 гадах, калі яны займалі іншыя пасады.