BE RU EN

У Менску праходзяць масавыя допыты. Прапаноўваецца «стучаць» на суседзяў

  • 18.07.2008, 10:06

Супрацоўнікі міліцыі ў сувязі з выбухам 4 ліпеня здзяйсняюць масавы абыход кватэр жыхароў Менска. Пры гэтым менчукоў абавязваюць адказваць на пытанні адмысловай анкеты, тэкст якой патрапіў у прэс-цэнтр Хартыі’97.

Кожны апытваны міліцыяй, акрамя свайго імя і прозвішча, павінен сказаць, якую навучальную ўстанову, калі і па якой спецыяльнасці скончыў, паведаміць аб месцы працы і сваёй пасадзе, месцы прапіскі і месцы жыхарства, хатнім, працоўным і мабільным тэлефоне.

Далей міліцыянтаў цікавіць, што апытванаму вядома аб асобах:

-- якія цікавяцца, вырабляюць, захоўваюць выбуховыя рэчывы, піратэхнічныя сумесі, самаробныя выбухныя прылады (ўзрыўпакеты, петарды і г.д.)

-- якія займаюцца незаконнымі раскопкамі ў месцах баявых дзеянняў часоў ВАВ для адшукання боепрыпасаў, зброі і яе збыту.

-- якія валодаюць адмысловымі ведамі іздольнасцямі ў вобласці хіміі, схільных да здзяйснення правапарушэнняў з выкарыстаннем піратэхнічных прылад.

-- якія вырабляюць у хатніх умовах экстракцыйны опій з ужываннем ацэтону, а таксама праяўляюць цікавасць да набыцця ў вялікіх колькасцях перакісу вадароду або гідріпірыта.

-- якія выказваюць намер здзейсніць выбух альбо перасцерагаюць аб магчымасці яго здзяйснення.

-- якія былі на канцэрце і сталі сведкамі злачынства.

Характэрна, што ў канцы міліцыянт, які запаўняе анкету з вашых словаў, павінен адказаць, ці ўпэўнены ён у шчырасці апытанага. Варыянты адказаў: «Так» і «Не».

Апошнія навіны