BE RU EN

Кіраўніцтва АГП выклікалі ў КДБ

  • 18.07.2008, 10:12

У пятніцу сябры Палітрады АГП Валянціна Палевікова і Аляксандр Дабравольскі, а таксама актывіст БНФ Аляксандр Шарафановіч адправяцца ў Галоўнае ўпраўленне КДБ гутарыць са следчым Паўлам Каранеўскім.

Палітыкаў запрасілі ў КДБ не позвамі, а тэлефанаваннямі, але яны прынялі рашэнне схадзіць. Гутарыць П.Каранеўскі жадае з названымі людзьмі як са сведкамі па справе актывіста арганізацыі «Правы альянс» Юрыя Карэтнікава затрыманага ў ліку астатніх апазіцыянераў пасля выбуху ў Менску.

Валянціна Палевікова, Аляксандр Дабравольскі і Аляксандр Шарафановіч знаходзіліся разам з Карэтнікавым у Страсбурзе, у летнім універсітэце ў межах Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў, з 29 чэрвеня па 6 ліпеня (у то час, калі ў Менску адбыўся тэракт). Шарафановіч - як слухач (як і Карэтнікаў); Палевікова і Дабравольскі - як арганізатары.

Апошнія навіны