Вядомы беларускі баксёр Віталь Шкраба знойдзены мёртвым у Салігорску
- 18.07.2008, 15:48
Маці знайшла спартоўца ў сваёй хаце ў Салігорску з нажом у грудзях. Верагодна, Віталь Шкраба пакончыў жыццё самагубствам: судзячы па характары нажавога ранення, нож увайшоў у цела знізу ўверх, а дзверы ў пакой была зачыненая знутры.
Часопіс «Бойцовский клуб» звязаўся са Старшынём Беларускай асацыяцыі прафесійнага бокса ("БАПБ") Эдуардам Дубоўскім, які ведаў нябожчыка.
— Я у шоку ад здарэння. Што магло яго падштурхнуць сыйсці з жыцця, цяжка прадставіць. Віталь быў вельмі разумным чалавекам. Распавяду, напрыклад, што калі я, гуляючы ў першы раз з ім у шахматы, зразумеў, што ён моцна гуляе, то наладзіў кампутар на аўтаматычны зваротны ход гросмайстра. Віталю я аб гэтым не сказаў, і таму Шкраба не ведаў, што з ім гуляе кампутар. Але якое было маё здзіўленне, калі першая партыя была зведзеная ў нічыю, а ў другой ён мінімальна прайграў, прытым у цвёрдым эндшпілі! Больш таго, выпадковым націскам кнопкі адбыўся збой гэтай партыі. У той праграме партыю не магчыма было аднавіць ні аўтаматычна, ні ўручную. Віталю атрымалася аднавіць па памяці ўсю двухгадзінную партыю ход за ходам! Яму было вельмі весела, калі я распавёў, што ён гуляў з кампутарам.
— Як баксёр якіх вышыняў дасягнуў Шкраба?
— Віталь пачакаў прафесійную кар'еру ў 1997 годзе. У рэйтынгу баксёраў з Беларусі ў суперцяжкай вазе ён займаў трэцяе месца. Усе аматары бокса памятаюць легендарную сустрэчу Віталя з расейскім баксёрам Мікалаем Валуевым на рынгу Менскага цырка. Тады Віталь прайграў у 4-м раўндзе – не хапіла тэхнікі і здароўя... У 2007 годзе Віталь прайграў Аляксандру Ўсцінаву. Гэты бой яму не быў патрэбны. Па некалькіх прычынах, у асноўным гэта хвароба хрыбетніка – траўма, атрыманая ім у дзяцінстве ў выніку скачку з вышыні. Аб гэтым ён распавёў мне зусім нядаўна, калі я заўважыў, што ён прыкульгвае! Тое, якія болі ён трываў у боі з Валуевым гісторыя замоўчвае. Рэнтген як правіла не паказвае хваробу лекару, калі няма болю. І, потым, у чэрвені Віталю споўнілася 38 гадоў.
— Вы добра ведалі Віталя. Як думаеце, ці магло штосьці падштурхнуць моцную асобу, выдатнага баксёра да самагубства?
— Віталь быў вельмі славалюбівым баксёрам. І у апошні час маіх рэдкіх (я аб гэтым цяпер вельмі шкадую) зносінаў з ім, ён быў запальчывы. Магчыма не самую апошнюю ролю ў псіхалагічным стане Віталя, у якім ён знаходзіўся перад сыходам з жыцця, сыграла перадача «Зона Х» першага тэлеканала. У кадр захапілі эпізод, дзе баксёр з самаздаволеным выглядам распавядаў, як злёгеньку стукнуў па шчацэ аўтааматара, «які зарваўся». Перадача пракручвалася шмат разоў. Віталь, хваляваўся, распавёў мне аб гэтым эпізодзе па-іншаму, маўляў, калі бы стукнуў, то наступствы былі бы іншымі. Так што бокс тут ні пры чым, як і светлае імя гэтага выдатнага чалавека!
Я жадаў бы выказаць глыбокае спачуванне родным, блізкім і сябрам нябожчыка.