BE RU EN

Грамадзянін Беларусі цудам уцалеў у Судане

  • 2.07.2008, 10:23

Грузавы самалёт, які належыў суданскай авіякампаніі, узляцеў з аэрадрома сталіцы краіны Хартум раніцай у панядзелак, 30 чэрвеня. Адразу пасля ўзлёту загарэўся і, закрануўшы лінію электраперадач, рухнуў на зямлю.

Што стала прычынай катастрофы, пакуль невядома. Увесь экіпаж з чатырох чалавек загінуў. У расейскай амбасадзе ў Судане паведамілі, што ахвярамі катастрофы сталі грамадзянін Беларусі Анатоль Курачкін 1954 года нараджэння, расеец Мікалай Масальскі, Валерый Падольскі з Казахстана і Вячаслаў Уткін, выхадзец з Узбекістана. Усім ім было ўжо за 50.

- Аб гэтай трагедыі цяпер шмат пішуць і кажуць, але ніхто не ведае, што экіпаж складаўся з пяці чалавек, - сказаў «КП в Беларуси» расейскі консул Яўген Аржанцаў. - Пяты чалавек не паляцеў. Гэта наземны інжынер, грамадзянін Беларусі Ўладзімір Могул. Ён падрыхтаваў самалёт да палёту, і камандзір, мабыць, дазволіў адпачыць. Узяць яго ў палёт або не, залежыць ад рашэння камандзіра. А пашпарт Уладзіміра нейкім чынам апынуўся ў самалёце. Цяпер мы яму будзем афармляць дакументы для вяртання на радзіму.

- Ён, мусіць, цяпер у шоку?!

- Мякка кажучы. Бо ён з імі лятаў. Дарэчы, экіпаж павінны быў выканаць гэты рэйс і праз некалькі дзён сысці ў адпачынак. Ужо прыехалі рабяты, якія павінныя былі змяніць каманду.

- Колькі яны там працавалі?

- Сапраўды я не магу сказаць. Але, судзячы па гутарках з лётчыкамі, мінімум год, а можа быць і больш.

Цяпер вырашаецца пытанне аб прыездзе ў Хартум прадстаўніка МЗС Беларусі. Не выключана, што менавіта ён будзе суправаджаць целы загінулых.

ДАСЬЕ

Беларускія лётчыкі гінуць у Афрыцы рэгулярна. Так, 23 сакавіка мінулага года пасля ракетнага абстрэлу ў Самалі пацярпеў катастрофу беларускі «Іл-76». Загінула 11 лётчыкаў і авіятэхнікаў. А у сакавіку 2005-га самалёт «Іл-76», кіраваны беларуска-расейскім экіпажам, разбіўся ў Танзаніі. Загінулі 8 чалавек.

Апошнія навіны