10 сутак арышту за ўлёткі пра палітзняволенага
- 2.07.2008, 12:43
10 сутак арышту за ўлёікі пра палітзняыволена 10 сутак арышту атрымаў адзін зь лідэраў Баранавіцкай філіі “Маладога Фронту” Зьміцер Станкевіч. Хлопец быў затрыманы 1-га ліпеня на галоўнай плошчы гораду за распаўсюд інфармацыі пра зьняволенага Андрэя Кіма.
Акрамя гэтага, за распаўсюд улётак пра палітвязьней у Ганцавічах былі затрыманы чацьвёра маладафронтаўцаў. Андрэй Караваяў і Сяргей Скіпар, якія і раней прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасьці, былі пакараныя на 15 сутак арышту, а Чарняк Алену і Жулевіч Сьвятлану, якія трапілі ў міліцыю ўпершыню, пакаралі 5-ю базавымі велічынямі (175 тысяч рублёў), паведамляе прэс-служба МФ.
Нагадаем, за тыдзень да гэтага быў пакараны 7-ю суткамі арышту маладафронтавец з Баранавічаў Арцём Ластавецкі, які распаўсюджваў у горадзе інфармацыю пра палітвязьня Андрэя Кіма.