BE RU EN

МТС палохае абанентаў адказнасцю за выкарыстанне «шэрых» тэлефонаў

  • 2.07.2008, 14:22

Пра праблемы, якія могуць узнікнуць з-за карыстання "шэрымі" тэлефонамі, папярэджвае сваіх абанентаў кампанія МТС.

Кампанія паведамляе, што ў Беларусі плануецца ўвядзенне адказнасці за выкарыстанне тэлефоннага апарата са змененым ідэнтыфікацыйным нумарам (IMEI) альбо ў тым выпадку, калі яго ідэнтыфікацыйны нумар занесены ў базу выкрадзеных ці нелегальна ўвезеных у нашу краіну, піша "Наша Ніва".

Гэтае інфармаванне сваіх абанентаў МТС праводзіць з 1 ліпеня ў адпаведнасці з прадстаўленнем Генеральнай пракуратуры.

Апошнія навіны