BE RU EN

Рэпетыцыя парада: людзі змучаныя і не гатовыя (Фотарэпартаж, відэа)

  • 2.07.2008, 16:37

Фотакарэспандэнт Антон Матолька зняў рэпетыцыю парада, які адбудзецца заўтра ў Менску ў гонар афіцыйнага дня незалежнасці. Рэпетуюць усе: спартсмены, вайскоўцы, танцоры, спевакі і нават супрацоўнікі ДАІ…

На сайце TUT.BY аўтар суправаджае фота змястоўнымі каментарамі.

Нагадаем, што 3 ліпеня на самой справе з’яўляецца Днём вызвалення менску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да перакройвання Лукашэнкам календара, Дзень незалежнасці адзначаўся ў краіне 27 ліпеня – у дзень падпісання Дэкларацыі аб незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Першай справай заўважыў "Чайкі", што стаялі за трыбунамі.

А на спідометры максімальная хуткасць - 200 км/г.

Вось гэты мужчына і кіраваў усім.... І з-за таго, што ўсё атрымоўвалася дрэнна, з яго ўст можна было пачуць і нецэнзурныя выразы.

Нда, калі дзяўчат апрануць у спартовую форму, будзе не так цікава назіраць за імі.

А гэта павіннае было быць "сонейка"... Агульная падрыхтоўка трыбуны - "тройка з мінусам" па пяцібальнай сістэме. Як яны паспеюць натрэніравацца да параду – нават і не ўяўляю.

Адзінае, на што варта паглядзець на парадзе моладзі – гэта на Сярожу-ДАІшніка. Мора пазітыва, вельмі прыгожыя рухі пад музыку і выдатная аддача на публіку. Звярніце на яго ўвагу на парадзе 3-га чысла.

Прыгожыя дзяўчыны таксама былі заўважаны

А вось дзяўчо, якое, калі нічога не зменіцца, пабяжыць да Лукашэнкі ці тое з кветкамі, ці тое проста так... Але па сцэнару яна дакладна павінная быць на трыбуне.

Міністр спорту і турызму сочыць за рэпетыцыяй. Цікава, аб чым ён думае?

Тая самая трыбуна...

"Палёты татараў у космас – гэта ўжо станоўчая тэндэнцыя"© КВЗ

Нават не ведаю, што і сказаць. Здзекі як над інвалідамі, так і над дзецьмі, якія рэпетуюць па 5-7 гадзін у дзень....

Міні-нарада па сканчэнні рэпетыцыі. Рэктар універсітэта фізкультуры сёння павінны быў падаць тлумачальную яму на стол, таму што з’ехаў раней, чым трэба. А ўвогуле – атрымалі ўсе. Людзі да параду не гатовыя.

"Ну што, смактункі, бяжыце адсюль, час мне сваіх моладцаў выводзіць"

Апошнія навіны