BE RU EN

За адмову супрацоўнічаць з КДБ апазіцыянера змясцілі ў псіхдыспансер

  • 2.07.2008, 17:10

Актывiста маладзёжнай арганiзацыi "Грамадзянскi форум" Арцёма Забарына паклалi на абследаванне ў Менскi псiхдыспансер пасля таго, як ён адмовіўся адказваць на пытанні супрацоўнікаў КДБ.

Як распавёў Арцём Забарын “Народнай волі”, яго выклікалі ў ваенкамат быццам бы на нейкі тэст, але ў ваенкамаце хлопца ўжо чакалі супрацоўнікі КДБ. “Падчас гэтага "тэсту" прадстаўнікі КДБ пачалi распытваць мяне аб паездках у Грузiю, з якiмi арганiзацыямi супрацоўнiчаю, аб праграме Кастуся Калiноўскага… Умова была такая. Ты, маўляў, нам усё гэта дакладваеш, а мы не раскажам ваенкому, што ты ўжо не вучышся ў Беларусi i, такiм чынам, праблем з армiяй не будзе”, - кажа Арцём Забарын.

Па словах юнака, пасля таго як ён адмовіўся адказваць на пытанні, яго адразу накіравалі на медкамiсiю. А пасля яе — у псiханеўралагiчны дыспансер, дзе замест КДБ тыя ж пытанні пачала задаваць ужо доктар.

“З 13 чэрвеня я знаходжуся ў псiхдыспансеры. Мне зрабiлi кардыяграму сэрца (у мяне ёсць з iм праблемы), абследаванне галавы, невядома навошта прызначылi нейкiя працэдуры… I пастаянна пытаюцца: "Як ты адносiшся да армii? Хочаш туды цi не?". Але найбольш здзівіла, што загадчыца аддзялення задавала прыкладна тыя ж пытаннi, што i супрацоўнiкi КДБ”, - кажа дэмакратычны актывіст.

Апошнія навіны