BE RU EN

Таксісту прыйдзецца вярнуць падаткавікам грошы, якія ён з'еў

  • 21.07.2008, 11:30

Гаспадарчы суд Гомельскай вобласці прызначыў штраф таксісту-нелегалу, які з'еў купюру вартасцю Br 20 тыс., якой з ім разлічыліся падаткавікі-кантралёры.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" суддзя Гаспадарчага суду Гомельскай вобласці Сяргей Калодка.

"Паводле рашэння суду, таксісту-нелегалу прыйдзецца не толькі выплаціць штраф за незаконны ізвоз, але і вярнуць падаткавікам-кантралёрам Br20 тыс.", паведаміў суддзя.

Па ягоных словах, "пры правядзенні кантрольных закупаў трое падатковых інспектараў расплаціліся з таксістам купюрай вартасцю Br20 тыс., якая была пазначаная. Пасля чаго назвалі адрас, дзе іх, па папярэдняй дамоўленасці, чакалі два супрацоўнікі міліцыі". "Калі таксіст-нелегал зразумеў, што на яго супрацоўнікі міліцыі і інспектары падатковай службы пачынаюць складаць адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, ён выцягнуў пазначаныя грошы і з'еў", распавёў суддзя.

Падчас судовага разгляду, "таксіст-нелегал, які, па інфармацыі падаткавікоў, не раз пападаў у іх поле зроку за незаконны ізвоз пасажыраў, не прызнаў таго, што з'еў грошы". Нягледзячы на гэта, суд, засноўваючыся на матэрыялах, прадстаўленых у суд супрацоўнікамі падатковай службы і міліцыі, а таксама на паказаннях сведак, прызначыў таксісту штраф за незаконны ізвоз, а таксама пастанавіў вярнуць падатковай службе Br20 тыс., паведаміў суддзя.

Апошнія навіны