У Балівіі разбіўся верталёт прэзідэнта краіны. Верталёт паставіла Венесуэла
- 21.07.2008, 16:33
Венесуэльскі вайсковы верталёт, якім часта карыстаўся ў паездках прэзідэнт Балівіі Эво Маралес, пацярпеў крушэнне.
Балівійскага лідэра ў момант аварыі на борце не было. Пры аварыі пяць чалавек загінулі, паведаміла РИА Новости.
Маралес выкарыстоўваў верталёт Super Puma у мінулую суботу і планаваў зноў ляцець на ім сёння, паведміў міністр абароны Балівіі Ўоклер Сан Мігель.
Верталёт разбіўся ў нядзелю, калі здзяйсняў пералёт паміж балівійскімі гарадамі Качабамба и Кабіха.
Хто менавіта знаходзіўся на борце, не ўдакладняецца.