BE RU EN

Максім Мірны тэрмінова шпіталяваны

  • 22.07.2008, 8:56

Беларускі тэнісіст Максім Мірны не змог выйсці на парны матч Кубка Дэвіса Беларусь – Польшча. Спартовец шпіталяваны.

- Максім шпіталяваны з вострай інфекцыяй, - паведаміў «КП в Беларуси» лекар нацыянальнай зборнай па тэнісе Павел Малашэвіч. – Пакуль я нічога не магу сказаць аб тыпе інфекцыі, для гэтага неабходна правесці дадатковыя абследаванні. Гэтым цяпер займаюцца лепшыя лекары.

Нагадаем, што ў суботу 19 ліпеня лідэры нацыянальнай зборнай Беларусі па тэнісе Ўладзімір Ваўчкоў і Максім Мірны не змаглі не выйсці на парны матч Кубка Дэвісе Беларусь – Польшча, які праходзіў у Менску. У абодвух паднялася тэмпература. Уладзімір Туркоў перанёс хваробу лягчэй і цяпер знаходзіцца ў сваёй Менскай кватэры. А вось у Максіма Мірнага паўсталі ўскладненні. Лячэнне ў хатніх умовах выніку не прынесла. І увечары 21 ліпеня Максіма шпіталявалі ў тэрміновым парадку.

Па папярэдняй інфармацыі Максім Мірны правядзе ў лякарні ад 3 да 7 дзён.

Апошнія навіны