Памежнікі плануюць адмовіцца ад дата-штампаў
- 22.07.2008, 10:26
У пунктах пропуску на беларускай мяжы ў хуткім часе перастануць ставіць у пашпартах грамадзян Беларусі дата-штампы аб перасячэнні мяжы.
Аб гэтым сёння журналістам у Брэсце паведаміў старшыня Дзяржпамежкамітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі.
"Паэтапная адмена дата-штампаў ужо ідзе: на асобных напрамках дата-штампы ўжо не ставяцца", - растлумачыў ён.
Па словах Ігара Рачкоўскага, выключыць дадзеную працэдуру цалкам памежная служба зможа па завяршэнні праекту кампутарызацыі працэсу памежнага кантролю ў пунктах пропуску, перадае БелТА.