Выбух на Менскім парцалянавым заводзе
- 22.07.2008, 11:29
Выбух газавага катла адбыўся на тэрыторыі Менскага парцалянавага заводу, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у ГУУС Менска.
"На тэрыторыі ААТ "Менскі парцалянавы завод" па вуліцы Крапоткіна ў газавай кацельні адбыўся выбух пры запуску газавага катла", - паведамілі ў ГУУС.
"У выніку пашкоджаная обмуроўка катла і ашкленні трох вокнаў. Пацярпелых няма", - удакладнілі ў ГУУС.
"Газавы кацёл быў выпушчаны ў 1961 годзе, ён прызначаны для вытворчасці пару, які выкарыстоўваецца ў тэхналагічным працэсе", - паведамілі ва ўпраўленні.
"Прычына і абставіны выбуху выясняюцца. Праверку праводзіць аддзяленне МНС Цэнтральнага раёна Менска", - паведамілі ў ГУУС.