BE RU EN

«Жыве Беларусь» -- такі страшны для ўладаў лозунг?

  • 22.07.2008, 12:23

Тры гадзіны ўтрымлівалі ў Ленінскім аддзеле міліцыі непаўналетняга актывіста Стаса Сенакосава.

Паводле міліцыянтаў, актывіст нібыта расклейваў маладафронтаўскія налепкі. Сябрам жа падчас канваіраваньня Стас паведаміў, што прычынай яго затрыманьня сталася апранутая на ім майка з надпісам “Жыве Беларусь”.

За майку з надпісам “Жыве Беларусь” Стаса Сенакосава ужо затрымлівалі. Гэта адбылося 3 ліпеня падчас урачыстасьцяў з нагоды адкрыцьця ў Магілёве ратушы. Тады разам з ім былі затрыманыя яшчэ сем актывістаў, нагадвае “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны