BE RU EN

Лідэр АГП пасля збіцця АМАПам схадзіў у міліцыю

  • 23.07.2008, 9:26

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька схадзіў у пастарунак Цэнтральнага раёна сталіцы і даў тлумачэнні з нагоды збіцця яго супрацоўнікамі АМАПу ў часе акцыі 14 ліпеня.

"Ёсць інструкцыя: калі медыцына фіксуе сляды збіццё - міліцыя мусіць рэагаваць. Я напісаў тлумачэнні, пакінуў фатаздымкі, нумар газеты "Народная воля", дзе ёсць артыкул пра гэтае здарэнне, - кажа старшыня АГП. - Але самі супрацоўнікі міліцыі выдатна ўсё разумеюць: якое ў нас правасуддзе, якая праваахоўная сістэма. Яны казалі: "Вы ж ведаеце, у якой краіне мы жывем"; паказвалі пальцам уверх: "А што мы можам зрабіць?" Увогуле, пункты гледжання, што гэта марнаванне часу, у нас з міліцыянтамі супалі".

Тлумачэнні браў лейтэнант Сяргей Шевялёў. На яго пытанне, ці збіраецца Лябедзька пісаць заяву і фіксаваць сляды збіцця, палітык адказаў адмоўна: "У нашай дзяржаве гэта бессэнсоўна; гэта тое ж самае, што звяртацца да слупа; не жадаю марнаваць час. Калі паводле законе лічыце патрэбным - самі зарганізуйце расследаванне", - сказаў А.Лябедзька. Тое ж ён зафіксаваў і пісьмова.

Пры гэтым, распавядае лідэр АГП, сітуацыяй зацікавіліся людзі, якія прыйшлі ў міліцыю па сваіх справах: "Спачатку падышоў чалавек з прыватнага ахоўнага бюро, папрасіў "Народную волю" і пацікавіўся, ці ёсць яшчэ якія газеты ці кнігі. Далей сталі падыходзіць іншыя людзі. Я пакінуў кантактны тэлефон".

Апошнія навіны