BE RU EN

У Пецярбурзе забіты гастарбайтэр з Беларусі

  • 25.07.2008, 13:49

Прычынай гібелі маладога чалавека стала бойка. 24-гадовы грамадзянін Беларусі сканаў ад страты крыві.

Ягонае цела знайшлі сёння каля 6 гадзін раніцы на скрыжаванні Лігоўскага праспекта і Абводнага канала Пецярбурга. Характэрна, што літаральна ў 100 метрах ад гэтага месца знаходзіцца аддзел міліцыі.

Як паведамілі карэспандэнту сайта «Фантанка.ру» у прэс-службе Гарпракуратуры, па факце забойства ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 105 КК РФ.

Эксперты вызначылі, што смерць наступіла з-за моцнай кровастраты: у маладога чалавека колата-рэзаныя раны шчакі і шыі. Забіты прыязджаў у Расею на заробкі.

Апошнія навіны