Расейскія прэс-турысты зноў наведаюць Беларусь
- 25.07.2008, 13:58
Больш за 40 прадстаўнікоў расейскіх федэральных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама цэнтральных беларускіх СМІ з 30 ліпеня па 1 жнівеня стануць удзельнікамі чарговага прэс-тура па Беларусі.
Арганізатарамі мерапрыемства на тэму інавацыйнае развіццё «краіны для народа» выступіў пастаянны камітэт «саюзнай дзяржавы» пры падтрымцы афіцыйнай амбасады РБ у Маскве.
«Правільную» Беларусь удзельнікі прэс-тура спазнаюць падчас шматлікіх круглых сталоў і прэс-канферэнцый. Акрамя навукоўцаў, разнастайных кіраўнікоў і працаўнікоў для забаўкі журналісцкай браціі да ўдзелу прыцягнутыя губернатар Гомельскай вобласці Аляксандр Якабсон і першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, адзначае АФН.
Наведваць «турысты» будуць Магілёўскую і Гомельскую вобласці. Натуральна, краіна будзе паказаная журналістам у самім выгодным святле ў разліку на хвалебныя артыкулы ў рэгіянальнай прэсе Расеі.