Пагрозы ў адрас супрацоўнікаў сайта Хартыі’97
- 25.07.2008, 14:58
У адрас супрацоўнікаў сайта www.charter97.org пачалі паступаць абразы антысеміцкага характару і пагрозы фізічнага гвалту ад ананімных наведвальнікаў нашага інтэрнэт-рэсурсу.
У прыватнасці, нейкі грамадзянін пад нікам Alex сёння ў каментары да матэрыялу «Напад на амбасаду Літвы ў Беларусі» абразіў супрацоўнікаў Хартыі’97, назваў прозвішчы пэўных журналістаў і прыстрашыў ім фізічнай расправай. Такія ж пагрозы неаднаразова паступалі раней.
Звяртаемся да тых, хто апускаецца да абразы і пагроз – не трэба хадзіць на сайт Хартыі’97, калі вам так не падабаецца ягоная рэдакцыйная палітыка. Ёсць масса іншых выдатных рэсурсаў – sb.by, president.gov.by і г.д.