BE RU EN

БТ засталося без сувязі

  • 28.07.2008, 8:50

У цэнтры Менска з-за паломкі на адной з тэлефонных станцый абаненты стацыянарнай сеткі былі часова недаступныя.

У нядзелю ў 9:30 на паўтары гадзіны замоўклі тэлефоны на вуліцы Камуністычнай - у жылых дамах, а таксама ў будынку тэлецэнтра, дзе размяшчаецца два беларускіх тэлеканала. Маштаб адключэння, удакладнілі ў Белтэлекаме, - больш за тысячу абанентаў. Непаладкі адбыліся з блокам пітання АТС.

Па нарматывах для ўхілення такіх НЗ адводзіцца да трох гадзін. Але, так доўга чакаць не прыйшлося - ужо пасля 11 раніцы тэлефоны запрацавалі, паведаміла АНТ.

Апошнія навіны