Дзень Незалежнасці ў Берасьці: прайшло некалькі акцый (Фота)
- 28.07.2008, 9:14
26 ліпеня ў Берасці моладзь адзначыла Дзень Незалежнасці. Адбылося некалькі акцыяў, у якіх узялі ўдзел актывісты “Маладога Фронта” і грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.
На будынку бібліятэкі імя Горкага, што знаходзіцца на бульвары Касманаўтаў, быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. Пазней, каля 19 гадзінаў вечара, на канцэрце, прысвечанаму Дню горада, што праходзіў на пляцоўцы каля вяслярнага каналу, былі запушчаныя балёнікі белага і чырвонага колеру з нацыянальным штандарам.
Акцыя суправаджалася авацыямі гараджанаў і воклічамі “Жыве Беларусь!”.