Стыхійнае бедства ва Ўкраіне: колькасць ахвяр дасягнула 22 чалавек (Фота, відэа)
- 28.07.2008, 10:18
У выніку паводкі ў заходніх абласцях Украіны загінулі як мінімум 22 чалавекі, сярод якіх шасцёра дзяцей.
Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Украіны.
Сярод загінулых 15 чалавек з Івана-Франкоўскай і сем – з Чарнавіцкай абласцей.
Як паведамляе МНС, на тэрыторыі Івана-Франкоўскай, Львоўскай, Закарпацкай, Цернапольскай, Чарнавіцкай абласцей застаюцца падтопленымі звыш 40 тысяч жылых дамоў.
http://www.ntv.ru/news/videoRub.swf?link=http://news.ntv.ru/v137005/&num=1
Акрамя таго, затоплена 33 тысячы 882 га сельскагаспадарчых угоддзяў, пашкоджаныя 360 аўтамабільных і 561 пешаходны мост, размыта 680,61 км аўтамабільных дарог.
Галоўнай задачай, па інфармацыі МНС, застаецца пошук і прадастаўленне дапамогі пацярпеламу насельніцтву. Высілкамі выратавальных сіл у складаных пагодных умовах выратаваныя 2 тысячы 758 чалавек, эвакуяваныя 6 тысяч 105 чалавек і адселеныя 13 тысяч 703 чалавекі.
Нагадаем, Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка абвясціў раёны, пацярпелыя ад паводкі, зонай стыхійнага бедства. Па словах Прэзідэнта, толькі ў Івана-Франкоўскай вобласці страты складуць 1,6 млрд грн.










Фота "Карэспандэнт"