«Замінавалі» забаўляльны комплекс «Журавінка»
- 28.07.2008, 11:48
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 36-гадовую менчучку, якая здзейсніла ілжывае тэлефанаванне аб тым, што ў забаўляльным комплексе "Журавінка" закладзена выбухная прылада.
Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у ГУУС Менска.
"Папярэднім расследаваннем Цэнтральнага РУУС Менска ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 340 "Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы" Крымінальнага кодэкса Беларусі ў стаўленні менчучкі, індывідуальнага прадпрымальніка, якая, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, па тэлефоне "102" зрабіла загадзя ілжывае паведамленне аб выбухной прыладзе, закладзенай у будынку забаўляльнага комплекса "Журавінка".
"Падазраваная затрыманая", удакладнілі ў РУУС.