Міліцыянтам далі загад не падпісвацца за незалежных кандыдатаў
- 28.07.2008, 18:13
Жонка баруйскага міліцыянера паведаміла праваабаронцам, што яе мужу і яго супрацоўнікам начальства забараніла ставіць подпісы за незалежных кандыдатаў.
Трэба адзначыць, што жанчына пажадала застацца невядомай, бо баіцца стварыць мужу і сабе праблемы. Але сам гэты факт ужо можа засьведчыць, што “выбары” ў Бабруйску могуць адбыцца з дапамогай метадаў, якія супярэчаць існуючаму заканадаўству, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.