BE RU EN

Ратацыя трэнераў «Дынама» б'е ўсе рэкорды

  • 29.07.2008, 12:23

Менскае «Дынама», якому крыху больш чым праз месяц прадстаіць старт у Кантынентальнай хакейнай лізе, растаецца з галоўным трэнерам Полам Гарднэрам.

У вядомасць аб гэтым канадскі спецыяліст быў пастаўлены ўчора ўвечары. Як паведаміў карэспандэнту БелТА прэс-сакратар клуба Андрэй Вашкевіч, афіцыйная прычына звальнення будзе абвешчаная сёння пасля каманднага сходу ў другой палове дня.

Такім чынам, Пол Гарднэр не пратрымаўся на пасту рулявога дынамаўскай дружыны і двух месяцаў. Нагадаем, што да прызначэння Гарднэра "Дынама" не змагло знайсці агульную мову яшчэ з двума вядомымі заакіянскімі спецыялістамі - Джонам Пэддакам і Ўэйнам Флемінгам, якія фігуравалі ў ліку кандыдатаў на трэнерскі пост.

Апошнія навіны