BE RU EN

Па справе аб выбуху ў Слоніме абшукалі кватэры апазіцыянераў

  • 29.07.2008, 13:10

Супрацоўнікі КДБ ажыццяўляюць ціск на сяброў ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты са Слоніма Івана Шэгі. Вынікам захадаў стаў пазазаконны вобшук кватэры і допыты наконт менскага выбуха, які адбыўся ў ноч з 3 на 4 ліпеня.

Супрацоўнікі міліцыі разам з прадстаўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі правялі вобшук на кватэры грамадскага актывіста са Слоніма Віталя Ешану. Пасля гэтага адбыліся допыты Алеся Масюка, Івана Шэгі і Віталя Ешану, вобшук у якога правялі нібыта на падставе таго, што у кватэры пахне ацэтонам, у сувязі з чым не выключана магчымасць вытворчасьці наркотыкаў, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Грамадскі актывіст Алесь Масюк лічыць дзеянні міліцыянтаў і супрацоўнікаў КДБ правакацыйнымі і звязвае іх з пачаткам выбарчай кампаніі.

У Слоніме кандыдатам у дэпутаты збіраецца балатавацца сябра партыі БНФ, лекар раённага шпіталя Іван Шэга, які карыстаецца вялікай павагай і падтрымкай жыхароў горада. Напалоханыя папулярнасьцю дэмакратычнага кандыдата, улады пачынаюць ажыццяўляць ціск на сяброў яго ініцыятыўнай групы, а на дапамогу мясцовым супрацоўнікам КДБ прыехалі іх калегі з Гародні.

Апошнія навіны