69 гадоў таму Менск стаў Мінскам
- 29.07.2008, 16:56
29 ліпеня 1939 году Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, на падставе якой назва Менск замяняецца на Мінск.
У 1991 годзе гарадзкі савет народных дэпутатаў сталіцы выказаў жаданьне вярнуць Мінску яго гістарычны назоў. На паседжаньні быў прыняты намер зьвярнуцца ў Вярхоўны Савет з прапановай адмянiць рашэньне 2?й сэсii ВС БССР I склiканьня ад 29 лiпеня 1939 г., згодна з якiм горад Менск быў перайменаваны ў Мiнск. Але новы Вярхоўны Савет адмовіў дэпутатам у вяртаньні гораду гістарычнай назвы, паведамляе “Наша Ніва”.
У старажытных летапісах, дзе ўпершыню гаворыцца пра сёньняшнюю сталіцу Беларусі, назва гораду пісалася менавіта як Менск.