Сідорскі просіцца ў адстаўку?
- 30.07.2008, 10:37
Сяргей Сідорскі ужо двойчы падаваў заяву аб сваім сыходзе з паста кіраўніка ўрада, матывуючы гэты крок падарваным за 5 гадоў прэм'ерства здароўем.
Аб гэтым паведамляе газета“Ежедневник”. Па інфармацыі выдання, апошнія паўтары тыдні чынавенскае асяроддзе хвалюе нават не ступень уплыву непагоды на раскрутку інфляцыі восенню і не фактычны правал перамоў з «Газпрамам» па «танным» газе ў наступным годзе. Галоўнай тэмай іх кулуарных абмеркаванняў ізноў стала магчымая адстаўка прэм'ера.
Трэба, безумоўна, з асцярогай ставіцца да гэтай інфармацыі, асабліва да прагнозаў на яе базе: Сяргея Сідорскага актыўна здымаюць па меншай меры на працягу трох з пяці гадоў яго кіраўніцтва ўрадам. Першы раз падставу да гэтага даў у 2005 годзе сам Лукашэнка, незадаволены тым, як праводзілася рэарганізацыя сістэмы збыту калійных угнаенняў. Потым былі яшчэ больш інтэнсіўныя па колькасці прагназуемых адставак прэм'ера 2006-ы і асабліва 2007-ы. Летась упершыню загучала і афіцыйная прычына магчымага сыходу: стан здароўя.
Інфармаваныя крыніцы кажуць, што сапраўды ў С. Сідорскага ёсць некаторыя праблемы са здароўем. Але яны існуюць даўно і, скажам так, дагэтуль не перашкаджалі кіраўніку ўрада ўвогуле-та паспяхова супраяьстаяць на чале свайго кабінета як знешнім, так і ўнутраным выклікам. Як не перашкаджала астма, напрыклад, суцэльна упэўнена на працягу шматлікіх гадоў адчуваць сябе на палітычным небасхіле краіны былому кіраўніку ніжняй “палаты” беларускага “парламента” Ўладзіміру Канаплёву, які ў канцы мінулага гады афіцыйна пакінуў свой пост па прычыне хворасці.
А таму акрамя пагаршэлага здароўя некаторыя эксперты «Ежедневника» спрабуюць звязаць жаданне Сідорскага пакінуць пост прэм'ера, якое нібыта з'явілася, з іншымі акалічнасцямі. Як і ў 2005 годзе ў гісторыі з калійнымі ўгнаеннямі, глебу для чутак падцяпліў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Нагадаем, у лістападзе мінулага года пры сцвярджэнні, прама скажам, залішне аптымістычнай (сваю руку да гэтага «аптымізму» выдатна прыклаў Пётр Пракаповіч) праграмы сацыяльнага эканамічнага развіцця краіны ў 2008 годзе прэзідэнт запатрабаваў выразнага і няўхільнага выканання ўсіх закладзеных у яе паказчыкаў. Тады жа кіраўнік дзяржавы паабяцаў, што «калі прагноз не будзе выконвацца па выніках 9 месяцаў, то я пачну фармаваць новы ўрад».
Эксперты «Ежедневника» адзначаюць, што гутаркі аб магчымай адстаўцы Сідорскага з'явіліся акурат напярэдадні важнага паседжання ўрада з удзелам А. Лукашэнкі, на якім беларускаму кіраўніку будзе прадстаўленая поўная справаздача за I паўгоддзе. Па інфармацыі выдання, яно павіннае адбыцца праз пару тыдняў.
Можна запярэчыць, што ў жнівені слухаюцца вынікі не 9, а пакуль толькі 6 месяцаў. Але, з іншага боку, Сяргей Сідорскі дасведчаны гаспадарнік і не можа, як і большасць чальцоў ягонага ўрада, не аддаваць сабе справаздача ў тым, што паказчыкі 6 месяцаў гэта фактычна праекцыя на канец года. Больш таго, да канца года сітуацыя па ключавых кірунках, хутчэй за ўсё, будзе горш. І за яе спытаюць, прычым спытаюць па-сур'ёзнаму.
Узяць хоць бы інфляцыю з яе прагнознымі парогамі па годзе: 8% мінімум, 10% максімум. Толькі па выніках I паўгоддзя яна склала 7,3%. Пры гэтым рост коштаў у спажывецкім сектары ўжо 22%. Чэрвеньская і ліпеньская непагадзь з дажджамі накруцяць да гэтых адсоткаў яшчэ больш: у сялян узрастаюць выдаткі на ўборку, павялічваецца сабекошт прадукцыі. Таму ўраду будзе няма куды дзявацца, каб не збанкрутаваць АПК канчаткова, калі паступіць прапанова Мінсельгаспрада аб падвышэнні закупных коштаў. Былы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Русак яшчэ да дажджоў даказваў неабходнасць падвышэння кошту на збожжа на 72%, на насенне рапсу на 125%, на цукровыя буракі на 33,1%. Яго пераемніку Сямёну Шапіру хочаш не хочаш прыйдзецца па меншай меры яшчэ раз патрабаваць не толькі аналагічнага, але і, хутчэй за ўсё, большага для сельгасвытворцаў. А што значыць падвысіць закупныя кошты на збожжа? Аўтаматычна расце кошт мукі, хлеба, спірту, гарэлкі, камбікармоў, мяса, малочных прадуктаў і г.д. і т.п.
І гэта толькі адна відавочная праблема кабінета Сідорскага. А ёсць жа яшчэ прагрэсуючы з кожным месяцам рост адмоўнага сальда. За паўгоддзе яно склала звыш 840 млн даляраў, прытым што запланавана на канец года 1,4 млрд даляраў. 840 млн даляраў гэта, дарэчы, з улікам таго, што мы, атрымоўваецца, плацілі ў другім квартале «Газпраму» па кошце першага квартала: 119,53 замест 127,9 даляра за 1 тыс. куб. м. А калі дадаць да гэтай сумы яшчэ і прыстойную розніцу ў кошце, якую «Газпрам» усёткі выбіў з Менска ў бягучым месяцы?
Тое, што такія праблемы паўстануць, было відавочным ўжо ў красавіку-маі. У самім урадзе ў першую чаргу, таму што ў граматнасці нашых чыноўнікаў цяжка ўсумніцца. Але ніхто дагэтуль не можа ўзяць на сябе адказнасць заявіць, што да канца года шматлікія паказчыкі могуць апынуцца зусім не такімі, якія чакае кіраўнік дзяржавы.
Таму прыйдзецца несці адказнасць за тое, што заўсёды ведалі, але баяліся сказаць.