BE RU EN

Кандыдатаў у дэпутаты ад БНФ выклікаюць у КДБ

  • 30.07.2008, 13:46

Прадстаўнікоў партыі БНФ — Сяргея Антусевіча і Вадзіма Саранчукова — выклікаюць у гарадзенскую ўправу КДБ для гутаркі наконт выбуху 4 ліпеня ў Менску.

Абодва яны зьбіраюцца ўдзельнічаць у выбарах у “палату прадстаўнікоў” у дзьвюх акругах у Горадні, паведамляе “Радыё Свабода”.

Сяргея Антусевіча запрасілі праз тэлефон у КДБ на сёньня, але ён сказаў, што заняты і зможа прыйсьці толькі заўтра. Вадзім Саранчукоў спаслаўся на занятасьць у выбарчай кампаніі і пагадзіўся наведаць КДБ у панядзелак.

Апошнія навіны