Дэмакратычнай актывістцы пагражаюць звальненнем за намер ісці ў «дэпутаты»
- 30.07.2008, 15:48
Кандыдату ў дэпутаты ад Еўрапейскага спісу, вядомай дэмакратычнай актывістцы горада Бабруйска Таісіі Кабанчук пагражаюць звальненнем з працы.
Таісія Кабанчук балатуецца па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89. З 2007 года жанчына працуе кладаўшчыком склада № 4 г. Бабруйска ААТ “Баранавіцкая птушкафабрыка”.
Пасля таго, як Кабанчук заявіла аб сваім намеры ўдзельнічаць у «выбарах», на прадпрыемстве паведамілі, што яе могуць звольніць паводле п. 5 арт. 42 Працоўнага кодэкса РБ (за дасканалыя прагулы без важных прычын). «На самой справе мая непасрэдная начальніца Таркан Ганна Рыгораўна адмыслова адпускала мяне з працы некалькі дзён запар раней часу. А потым яна жа заявіла, што я «прагуляла» працу. Вось так яна мяне «падставіла». Раней яна жа мне жалілася, што на яе «цісне» начальства і патрабуе мяне звольніць. І вось перад «выбарамі» яна гэтае патрабаванне змушаная выканаць», -- паведаміла Таісія Кабанчук прэс-цэнтру Хартыі’97.