«Маладафронтаўца» судзяць за няяўку ў ваенкамат
- 31.07.2008, 10:25
Актывіста Полацкай філіі «Маладога Фронту» Алеся Круткіна забралі з кватэры супрацоўнікі міліцыі і адвезьлі ў Полацкі РАЎС.
Супраць актывіста складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 25.1 за няяўку па позьве ў дзяржаўную ўстанову. У дадзеным выпадку – у ваенкамат.
Гэта першы выпадак, калі праваахоўныя ворганы судзяць чалавека за няяўку па позьве. Акрамя таго, прызыў 18-гадовага Алеся Круткіна ў войска ня можа лічыцца законным, бо напрыканцы чэрвеня ён быў беспадстаўна адлічаны з 1-га курсу гістарычнага факультэта БДУ. Алесь Круткін зьяўляецца пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і паступіў ва ўнівэрсытэт без уступных выпрабаваньняў.